Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Аліна Ціманцеева з Асінаўскага ВПК Чавускага раёна стала лаурэатам рэспубліканскага конкурса

Дата: 18 февраля 2019 в 08:54
309 просмотров

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурса творчых работ “У словах – вобразах, у песнях вольнаплынных…”, да 100-годдзя паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля” адбылася 12 лютага ў бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Патрабаваннямі да творчых работ з’яўляліся: быць прысвячэннем Якубу Коласу, ці ўтрымліваць спасылкі да творчасці класіка або факты яго біяграфіі, ці быць створаны па матывах паэм “Сымон – музыка”, “Новая зямля”.

На адрас музея прыйшло каля дзвюх тысяч работ з усіх рэгіёнаў Беларусі. У якасці журы конкурсу выступалі вядомыя беларускія паэты, празаікі, дзеячы культуры. Да ўдзельнікаў звярнулась старшыня журы Алена  Стэльмах, першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Яна назвала ўдзельнікаў конкурсу каласкамі, гэта значыць паслядоўнікамі Якуба Коласа, і пажадала пераможцам творчых поспехаў. Іх, дарэчы, вызначыць было вельмі цяжка. Члены журы на працягу некалькіх дзён выбіралі лепшыя работы.

Творы намінацыі “Літаратурны конкурс” былі прадстаўлены ў розных жанрах: казка, эсэ, замалёўка, літаратурная крытыка. У конкурсе прыняла ўдзел вычаніца 10-га класа ДУА “Асінаўскі ВПК: дзіцячы сад-сярэдняя школа” Аліна Ціманцеева. Яна напісала эсэ “Цяпер разгорнем часоў шаты…”, у якім  падзялілася сваімі ўражаннямі ад прачытання паэмы “Новая зямля”. Работа Аліны атрамала высокую адзнаку журы і Дыплом I ступені. Настаўніца дзяўчыны Людміла Кузьміна задаволена такім вынікам.

– Там было шмат цікавых твораў, таму  вельмі прыемна, што праца Аліны ўзнагароджана Дыпломам I ступені, – адзначыла Людміла Ўладзіміраўна, – гэта будзе для яе дадатковым стымулам да творчасці.

Информационный источник: http://www.chausynews.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.