Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Дарогай добрых спраў"

Дата: 5 октября 2021 в 22:22, Обновлено 6 октября 2021 в 13:54
195 просмотров

Дарогай добрых спраў

         Састаўной часткай патрыятычнага выхавання моладзі з’яўляецца ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны. Школьнікі павінны ведаць, якой цаной дасталася Перамога нашай краіне, сведчаннем якой з’яўляюцца помнікі і мемарыяльныя комплексы, узведзеныя на тэрыторыі нашай рэспублікі. Нямала іх і ў Чавускім раёне.

         Вучні Асінаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа ўжо шмат гадоў даглядаюць воінскія захаванні, якія знаходзяцца ў аг. Асінаўка і вёсцы Бынава. Кожны тыдзень яны разам з настаўнікамі прыходяць сюды, каб прывесці іх у парадак. Чыстая тэрыторыя вакол захаванняў радуе вочы ўсіх акружаючых.

         Добраўпарадкаванне памятнага месца – гэта тая маленькая частка справы, з дапамогай якой вучні выражаюць сваю ўдзячнасць тым, хто падарыў ім шчасце жыць, вучыцца і радавацца сонечнаму дню.

         У гэтым навучальным годзе вучні школы здзейснілі шэраг экскурсій па месцах баявой славы: Яны наведалі воінскае захаванне ў вёсцы Прелёпаўка, памятны знак “Танк” у г. Чавусы, пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, у школьным музеі Гарбавічскага ВПК д/с-СШ.

         Вялікае ўражанне вучні атрымалі ад наведвання памятнага знака байцам і камандзірам штрафных падраздзяленняў каля вёскі Дрануха. Ён пакуль адзіны ў краіне, бо доўгія часы пра штрафнікоў гаварыць было забаронена. У нашым раёне знак устаноўлены невыпадкова: крывавыя берагі ракі Проня – адна з трагічных старонак у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Восенню 1943 года тут ішлі цяжкія баі. Менавіта гэтыя байцы былі першымі вызваліцелямі чавускай зямлі. І перад намі, нашчадкамі, яны дастойны памяці.

         Сёння наша галоўная задача – пранесці  гэту памяць праз гады. Мы будзем памятать тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.