Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВУЧАНІЦА АСІНАЎСКАГА ВПК АЛІНА АНДРЭЕНКА АТРЫМАЛА ДЫПЛОМ III СТУПЕНІ НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ «ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ»

Дата: 14 мая 2021 в 21:16
Автор: Вегеро А. А.
118 просмотров

– Ад прабабулі я даведалася, што па ўзорах і арнаментах старадаўніх ручнікоў і абрусаў мы сёння можам «чытаць» жыццё нашых продкаў. Яна мне казала, як доўгімі вечарамі аднавяскоўцы збіраліся ў хатах, жанчыны пралі кужаль, вышывалі, спявалі. Шмат прыгожых рэчаў зрабіла сваімі рукамі і яна. Частка з іх захоўваецца ў куфары. Тут і абрусы, і рознакаляровыя дыванкі, і саматканыя посцілкі, і набожнікі. У кожнай рэчы – свая гісторыя, – распавядае Аліна Андрэенка, вучаніца Асінаўскага ВПК.

Убачаннае і пачутае натхніла дзяўчынку на напісанне апавядання «Чароўны куфар», якое яна даслала на конкурс «Зямля пад белымі крыламі».

У выніку работа Аліны Андрэенкі на рэспубліканскім этапе конкурсу, дзе было прадстаўлена 114 работ юных паэтаў і пісьменнікаў, атрымала дыплом III ступені ў намінацыі «Лепшы празаічны твор».
Але галоўнае, што ўсвядоміла школьніца: яе абавязак – захаваць памяць нашчадкаў, ганарыцца продкамі, ведаць гісторыю роднага краю, каб не парваць тую тоненькую, але даволі трывалую нітачку, што навекі звязвае пакаленні людзей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.