Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Пагуляем у роднае слова

Дата: 20 февраля 2020 в 10:05, Обновлено 20 марта 2020 в 10:17
324 просмотра

        21 лютага кожны народ адзначае Дзень роднай мовы. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталося па-сапраўднаму ўнікальная і мілагучная мова, якая заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі. У гэтым у чарговы раз пераканаліся самі і ўпэўнілі іншых навучэнцаў ДУА “Асінаўскі навучальна – педагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, удзельнікі гульні-конкурса “Пагуляем у роднае слова”.

         Знаўцы беларускай мовы паказалі і даказалі, што яны не толькі ведаюць яе, але і зʹяўляюцца патрыётамі сваёй зямлі. За права быць лепшымі змагаліся дзве каманды “Васілёчкі” і “Рамонкі”.

     Падчас падарожжа па краіне роднай мовы гульцы рабілі прыпынкі і выконвалі пэўныя заданні: перакладалі словы і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую, выбіралі правільныя значэнні слоў, з літар, што ёсць у слове “пралеска”, складалі новыя словы. У ходзе гульні высветлілася, хто з вучняў лепш ведае прыказкі і фразеалагізмы, можа растлумачыць правапіс слоў і правільна расставіць націскі ў словах. Гульцам давялося расшыфроўваць і тлумачыць выслоўе.

       Гледачы таксама не сумавалі: яны адгадвалі загадкі і крыжаванку, чыталі вершы беларускіх паэтаў, спявалі песню на роднай мове.

     Гульня яшчэ раз пераканала навучэнцаў у тым, што займацца беларускай мовай зусім не сумна, а цікава і займальна. У выніку лік быў роўны: перамаглі веды і любоў да роднай мовы.

                                                                                    Людміла Кузьміна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.