Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Чароўны куфар

Дата: 18 марта 2020 в 20:55, Обновлено 20 марта 2020 в 10:00
449 просмотров

Невычарпальнай крыніцай для выхавання дзяцей з’яўляецца малая радзіма, асабліва калі гэта невялікая вёска. Сельская мясцовасць – гэта асаблівы свет, дзе жывуць шчырыя працаўнікі, дзе людзі знаходзяцца надзвычай блізка да сваіх каранёў і гісторыі.
У гэтым упэўнілася сямі класніца Асінаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Аліна Андрэенка, калі рыхтавалася да раённага этапу рэспубліканскага інтэрнэт – конкурсу літаратурных работ “Зямля пад белымі крыламі, прысвечанага 90-годдзю У. Караткевіча ў рамках Года малой радзімы”.
Прабабулін куфар… Здаецца, што ў ім такога незвычайнага? Старадаўняя драўляная скрыня, змайстраваная некалі вясковым умельцам. Да пэўнага часу Аліна так і лічыла. Але, прачытаўшы раздзел “Куфар жыцця” з нарыса У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, яна таксама вырашыла зазірнуць у прабабулін куфар, які стаяў у куце хаты.
Прабабуля з вялікім задавальненнем расказала ёй пра рэчы, якія захоўваліся ў скрыні.
Тут і абрусы, і рознакаляровыя дыванкі, і саматканыя посцілкі, і набожнікі, і старыя фотаздымкі.
Убачанае і пачутае натхніла дзяўчынку на напісанае апавядання “Чароўны куфар”; якое было даслана на конкурс.
У выніку, работа Андрэенкі Аліны паспяхова прайшла раённы этап конкурсу і ў абласным этапе атрымала высокую адзнаку журы і Дыплом I ступені ў намінацыі “Лепшы празаічны твор”.
Але галоўнае, на мой погляд, тое, што дзяўчынка ўсвядоміла: яе абавязак – захавать памяць нашчадкаў, ганарыцца продкамі, помніць пра сваю малую радзіму.
Я ўпэўнена, што Аліна некалі абавязкова раскажа пра чароўны прабабулін куфар сваім дзецям, каб не парваць тую тоненькую, але трывалую нітку – невідзімку, што навекі звязвае пакаленні людзей.

Людміла Кузьміна
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.